Информатизация

План  работы

па інфарматызацыі адукацыйнага працэсу і кіраўніцкай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі “Барунская сярэдняя школа” на 2024/2025 навучальны год

Мэта: павышэнне якасці адукацыі і эфектыўнасці кіравання сістэмай адукацыйнага працэсу на аснове выкарыстання сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

Задачы:

  • забяспечыць змястоўную, працэсуальную, метадычную даступнасць якасных адукацыйных паслуг для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
  • спрыяць эфектыўнай інфармацыйна-метадычнай падтрымцы педагогаў у пытаннях інфарматызацыі адукацыі;
  • павысіць ІКТ-кампетэнтнасць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
  • стварыць умовы для развіцця і захоўвання, умацавання здароўя навучэнцаў ва ўмовах інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя;

Асноўныя накірункі па інфарматызацыі ўстановы адукацыі:

  1. Інфарматызацыя адукацыйнага працэсу.
  2. Інфарматызацыя кіраўнічай дзейнасці.
  3. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у выхаваўчай рабоце.
  4. Павышэнне ІКТ-кампетэнцыі педагагічных работнікаў установы адукацыі.
  5. Метадычнае суправаджэнне працэсаў інфарматызацыі ва ўстанове адукацыі.
  6. Папаўненне і ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.
Мерапрыемствы Дата правядзення Адказны
Матэрыяльна-тэхнічнае і праграмнае забеспячэнне
1. Арганізацыя прафілактычных аглядаў, бягучага рэмонту камп’ютарнай тэхнікі, падключэнне лакальнай сеткі Жнівень, далей – на працягу года Адміністрацыя, праграміст
2. Дааснашчэнне ўстановы сродкамі камп’ютарнай і арганізацыйнай тэхнікі Верасень-май Адміністрацыя, праграміст
3.  Тэхнічнае забеспячэнне мерапрыемстваў установы адукацыі, фота- і відэаздымка, стварэнне фота- і відэаматэрыялаў па праведзеным мерапрыемствах Верасень-май Адміністрацыя, праграміст
Дзейнасць кіраўніцтва
1. Карэкціроўка базы даных аб кадравым складзе ўстановы адукацыі Жнівень — верасень Свірыда В.К.
2. Азнаямленне педагагічных работнікаў з нарматыўнымі прававымі дакументамі. Выданне загадаў па арганізацыі работы Жнівень Свірыда В.К.
3. Падрыхтоўка нарматыўнай базы па інфарматызацыі і размяшчэнне яе на сайце ўстановы адукацыі ў раздзеле “Інфарматызацыя” Жнівень Барткевіч В.А.
4. Планаванне работы кабінета інфарматыкі, забеспячэнне загружанасці ў вучэбны і пазакласны час Жнівень, на працягу навучальнага года Барткевіч В.А.
5. Планаванне і арганізацыя работы афіцыйнага сайта ўстановы адукацыі Жнівень, верасень Свірыда В.К.
6 Планаванне і арганізацыя ўдзелу вучняў, педагогаў у семінарах, конкурсах, дыстанцыйных алімпіядах на аснове планаў работы ўпраўлення адукацыі, ГрАІРА, АПА і інш. Верасень-май Свірыда В.К.
7. Планаванне правядзення адкрытых урокаў, семінараў, майстар-класаў з выкарыстаннем ІКТ Верасень-май Свірыда В.К.
8. Выкарыстанне электроннай пошты ў рабоце ўстановы Верасень — жнівень Каханоўская Г.Р.
9. Размяшчэнне на афіцыйным сайце ўстановы актуальнай інфармацыі, якая адлюстроўвае спецыфіку дзейнасці ўстановы адукацыі абнаўляць не радзей 1 раза на тыдзень Барткевіч В.А.
10. Правядзенне педагагічных саветаў, пасяджэнняў школьных метадычных аб’яднанняў з выкарыстаннем ІКТ Верасень-май Свірыда В.К.

Кіраўнікі МА

11. Забеспячэнне запаўнення і актуалізацыі баз даных на сайце ГрАІРА:

“Кадры”,

“Пропускі”,

“Алімпіяднікі”,

“Інфарматызацыя”,

Работа з “ПараГраф”

Верасень-май Барткевіч В.А., Свірыда В.К., Макей В.І.
12. Прадстаўленне статыстычнай справаздачы (база “Інфарматызацыя”) 1 раз у паўгоддзе Свірыда В.К.
Метадычная работа з педагогамі па інфарматызацыі адукацыйнага працэсу
13. Азнаямленне з новымі ІТ, ЭСН, навучанне і ўкараненне іх у вучэбны працэс Верасень-май Свірыда В.К.
14. Кансультацыі, адрасная дапамога па выкарыстанню тэхнічных і інфармацыйных сродкаў у вучэбнай, выхаваўчай, творчай і самаадукацыйнай рабоце Верасень-май Свірыда В.К.
15. Арганізацыя павышэння кваліфікацыі па выкарыстанню ІТ у прафесіянальнай дзейнасці: удзел у семінарах, курсах, мерапрыемствах у дыстанцыйнай форме Верасень-май Настаўнікі-прадметнікі
16. Знаёмства педагогаў з магчымасцямі дыстанцыйнага навучання Верасень-май Барткевіч В.А.
17. Удзел у рэспубліканскім конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнет” Снежань — студзень Настаўнікі-прадметнікі
18. Удзел у  раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах, семінарах, канферэнцыях з выкарыстаннем ІТ Верасень-май Настаўнікі-прадметнікі
19. Вывучэнне пытання “ІКТ у адукацыйным асяроддзі школы: тэндэнцыі і накірункі развіцця” на пасяджэнні Савета школы Снежань Свірыда В.К.
20. Заняткі па асновах камп’ютарнай граматнасці для настаўнікаў на базе кабінета інфарматыкі:

-Сканіраванне і распазнаванне тэкстаў;

—  Распрацоўка прэзентацый;

— Парадак рэгістрацыі ў сістэме Moodle;

— Google-формы: знаёмства, парадак работы.

-Воблачныя тэхналогіі: выкарыстанне ў адукацыйным працэсе.

Верасень-май Барткевіч В.А.
21. Удзел педагогаў у рабоце навучальных семінараў па выкарыстанню ІТ на базе ўстаноў адукацыі, апорных школ па інфарматызацыі, ГрАІРА Верасень-май Свірыда В.К.
22. Правядзенне адкрытых урокаў, семінараў, майстар-класаў з выкарыстаннем ІКТ Верасень-май Настаўнікі-прадметнікі
Работа з вучнямі
23. Забеспячэнне выкладання курса “Інфарматыка” Верасень-май Барткевіч В.А.
24. Удзел у гульні-конкурсе “Інфамышка” Кастрычнік Барткевіч В.А.
25. Арганізацыя ўдзелу вучняў І –ХІ класаў у дыстанцыйных алімпіядах і конкурсах Верасень-май Настаўнікі-прадметнікі,
26. Арганізацыя работы з высокаматываванымі вучнямі па вучэбных прадметах у сістэме дыстанцыйнага навучання Верасень-май Настаўнікі-прадметнікі
Забеспячэнне магчымасцей выкарыстання дыстанцыйнага навучання
27. Правядзенне навучання дыстанцыйна Верасень-май Настаўнікі-прадметнікі
28. Метадычнае суправаджэнне працэсу ўкаранення ІКТ, дыстанцыйнага навучання Верасень-май Свірыда В.К.
Бяспека навучэнцаў у інфармацыйнай прасторы
29 Вывучэнне нарматыўных дакументаў па арганізацыі бяспечнага доступу да сеткі інтэрнэт на працягу года педагогі
30 Правядзенне бацькоўскага сходу “Бяспека дзяцей у інфармацыйнай прасторы” на працягу года класныя кіраўнікі
31 Размяшчэнне на сайце ўстановы інфармацыі “Бяспечны інтэрнэт” на працягу года Барткевіч В.А.
32 Анкетаванне навучэнцаў “Правілы бяспекі ў інтэрнэце” 2-11 класы верасень
33 Гульня-падарожжа “Бяспечны-інтэрнэт”(агляд дзіцячых сайтаў) кастрычнік Барткевіч В.А.
34 Анкетаванне законных прадстаўнікоў “Бацькоўскі кантроль за знаходжаннем дзяцей у сетцы Інтэрнэт” лістапад Барткевіч В.А.
35 Урокі бяспечнасці ў сацыяльных сетках на працягу года класныя кіраўнікі
36 Залатыя правілы знаходжання ў сацыяльных сетках на працягу года класныя кіраўнікі
37 Класныя і інфармацыйныя гадзіны “Інтэрнэт і маё здароўе”, “Бяспека ў Інтэрнэт прасторы” на працягу года класныя кіраўнікі
38 Прагляд відэаролікаў “Папярэлджанне кіберзлачынстваў” на працягу года класныя кіраўнікі
39 Урокі інфармацыйнай бяспецы “Этыка зносін ў сетцы Інтэрнэт” на працягу года Барткевіч В.А.
40 Распрацоўка памятак для законных прадстаўнікоў “Парады па арганізацыі і бяспечным выкарыстанні камп’ютарнай тэхнікі ў дамашніх умовах. Бацькоўскі кантроль” на працягу года Барткевіч В.А.
41 Адсочванне знаходжання непаўналетніх у сетцы Інтэрнэт кожны тыдзень класныя кіраўнікі