О НАС

Апісанне герба

Блакітны фон герба нагадвае аб ззянні незвычайнай кветкі-папараці, якая сімвалізуе пазнанне акаляючага свету і зямных таямніц. Той, хто адшукае яе ў Купальскую ноч, павінен стаць мудрым і дабрачынным.

Папараць, як адна з самых старажытных раслін на планеце, асацыіруецца з багатай і глыбокай  гісторыяй Барунскай школы. Памяць аб адукацыі на барунскай зямлі авеяна легендамі, звязанымі з сусветна вядомымі асобамі, якія вучыліся тут у розныя часы.

Сцябліна папараці, якая плаўна пераходзіць у пяро, размешчана на фоне  залатога аркуша — гэта сімвал асветы, пісьменнасці і навукі. Залаты колер аркуша і рамкі абазначае праўдзівыя думкі, гармонію мудрасці. Зялёны – колер надзеі і сталага аднаўлення.

Гімн школы

Мы ўсе,  Беларусь, твае  дзеці,

Нашчадкі Скарынавых спраў,

А лепшае месца на свеце –

Дзе першы званок прагучаў.

Прыпеў:

Барунская школа, а мы – маладыя,

І з кнігай сябруе вучнёўскі наш гурт.

Барунская школа – два словы святыя

Для  кожнага, хто навучаецца тут.

Настаўнікі – нашы дарадцы,

І што ні ўрок – адкрыццё,

А цяжкасцяў нам не збаяцца:

Мы песняй вітаем жыццё.

Прыпеў.

І кожны ў нас – малайчына!

Спяшаемся мы з класа ў клас,

Хай славіцца наша Айчына,

І збудуцца мары ў нас!

Прыпеў. 

Нам школай сваёй ганарыцца!

Так весела крочыць сюды!

А вырасцем – будуць нам сніцца

І клікаць дзяцінства гады.

Прыпеў.

 Верш Міколы Кутаса, музыка Галіны Кутас

За гонар школы