Цель и задачи

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ “БАРУНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА” НА 2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

Мэта: забеспячэнне якасці адукацыі  і  стабільных вынікаў вучэбнай дзейнасці праз удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па развіцці функцыянальнай граматнасці і фарміраванні нацыянальный ідэнтычнасці навучэнцаў у сучасным адукацыйным працэсе.

Задачы:

  1. Стварыць эфектыўную адукацыйную прастору для развіцця функцыянальнай граматнасці навучэнцаў для сацыялізацыі і адаптацыі асобы ў соцыуме на ўсіх узроставых этапах і з улікам індывідуальных і псіхафізічных асаблівасцей развіцця кожнага навучэнца.
  2. Далучаць навучэнцаў да вучэбна-даследчай дзейнасці і аказваць комплексную падтрымку прафесійна-адукацыйнага выбару навучэнцаў з мэтай мэтай фарміравання ўстойлівай матывацыйнай асновы для іх самарэалізацыі.
  3. Стварыць умовы для захавання здароўя навучэнцаў, забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  4. 4. Удасканальваць работу па фарміраванню элементарных матэматычных уяўленняў у выхаванцаў у адукацыйным працэсе пасродкам дыдактычных гульняў і гульнявых практыкаванняў.
  5. Удасканальваць прафесійныя кампетэнцыі педагагічных работнікаў па пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў сродкамі вучэбных прадметаў.
  6. Забяспечыць якаснае развіццё сістэмы выхавання, якая садзейнічае выхаванню патрыятычных пачуццяў, фарміраванню грамадзянскай і сацыяльнай пазіцыі асобы навучэнцаў, з дапамогай актывізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  7. Арганізаваць эфектыўнае супрацоўніцтва школы і сям’і па пытаннях выхавання і навучання навучэнцаў праз умацаванне школьных традыцый, занятасць вучняў у шосты дзень вучэбнага тыдня, працу дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.
  8. Павышаць адукацыйны і прафесійны ўзровень, фарміраваць інфармацыйную кампетэнтнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці навучэнцаў у рамках інавацыйнага праекта; удасканальваць метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу.
  9. Фарміраваць у навучэнцаў патрэбу працаваць праз арганізацыю іх другаснай занятасці, далучэнне да сацыяльна значнай дзейнасці, у тым ліку праз развіццё валанцёрскага руху, стварэнне студэнцкіх атрадаў.
  10. Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы за кошт прыцягнення пазабюджэтных сродкаў.