ИСТОРИЯ, ТРАДИЦИИ И ДОСТИЖЕНИЯ ШКОЛЫ

 

Гісторыя ДУА «Барунская сярэдняя школа»

1617 г. — пасля рэфармавання ордэна манахі-базыльяне атрымалі прывілеі караля і папы Рымскага. У выніку ў Барунах была адкрыта пачатковая школа для манахаў і святароў.

1700 г. – у Баруны – адзін з буйнейшых базыльянскіх цэнтраў на беларусі ў XVII – першай трэці ХІХ ст. – была перавезена школа  разам з маёмасцю і настаўнікамі з мястэчка Вішнева. Гэта была 3-гадовая навучальная ўстанова свецкага напрамку.

З 1740 г. —  школа рыхтуе кандыдатаў у духоўнае званне.

1780 г. – свецкая 6-гадовая школа.

1803 г. – у Барунскай базыльскай школе займалася 150 вучняў, у наступным – 140. У другім дзесяцігоддзі ХІХ ст. тут займаецца каля 200 чалавек моладзі ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў. Вядомымі выпускнікамі былі Ігнацы і Ленард Ходзька, Антоні Эдвард Адынец, Юльян Корсак.

1831 г. – прынята пастанова аб скасаванні базыльянскай школы ў Барунах і створана духоўная школа.

1833 г. – школа закрытага тыпу, дзе выкладаюць выключна вучоныя манахі.

Да 1917 г. у Барунах у двухпавярховым мураваным манастырскім будынку, які быў пабудаваны ў 1808 г.  размяшчалася мужчынская духоўная настаўніцкая школа з трохгадовым курсам навучання і двухкласная школка. 

1920 – 1922 г. працавала Беларуская настаўніцкая семінарыя ў Барунах, дырэктарам якой быў вядомы беларускі дзеяч і асветнік Сымон Рак-Міхайлоўскі. Пазней семінарыя стала польскай. Выкладалі тут сын і нявестка класіка нашай літаратуры Ф. Багушэвіча. Адным з вядомых выпускнікоў  быў пісьменнік і перакладчык П.Бітэль.

У  1933 г. Барунская школа атрымала статус  сямігадовай. 

1944 г. – пачатковая школа.

1953 г. – сярэдняя школа.

1980 г. – Барунская школа набыла новы будынак.

2008 г. – Барунская СШ рэарганізавана ў навучальна-педагагічны комплекс.

2011 г. — Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа»

2022 г. — Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Барунская сярэдняя школа»

 

 

Матэрыяльна-тэхнічная база

У школе маецца:

  • 15 кабінетаў
  • метадычны кабінет
  • кабінет педагога сацыяльнага
  • камп’ютарны клас (11 камп’ютараў)
  • майстэрня
  • кабінет абслугоўваючай працы, сацыяльна-бытавой арыенціроўкі
  • бібліятэка
  • актавая зала
  • піянерскі пакой
  • музей
  • спартыўная зала
  • кабінет прафесійнай арыентацыі
  • сучасная ўніверсальная спартыўная пляцоўка
  • яслі-сад
  • сталовая